Выбар мовы   

 
 Навігацыя
 · Навіны
 · Апытанні
 · Стацці
 · Мультымедыя
 · Фота-шпалеры
 · Гасцёўня
 
 Апытанне

 
 Нашыя сябры

 

 

Стацці ў фармаце "RAR"

Часопіс "Годнасць №1" (21.04.2006) памер 845 Кб

У ім размешчаны стацці розных вучняў СШ №98. Часопіс выходзіць на беларускай мове і расказвае пра цікавыя факты школьнага жыцця. Вы можаце спампаваць электронную версію бясплатна, альбо заказаць сам часопіс на нашай гасцёўні (кошт 2 тысячы беларусскіх рублёў)

 

Сцэнарый фільма Fatal Квартал

Прадмова

      Не ведаю, як мне прыйшла ў галаву ашалелая думка аб напісанні сюжэту да сусветнага блокбастару «Fatal Kvartal», але ідэя мне спадабалася, і нават не толькі мне… У напісанні сюжэту я не жадаў кагосьці ўнізіць і г.д. Увогуле, не прымайце блізка да сэрца… (Захад)

     У самы разгар суровых навучальных будняў, каля адной са знаёмых многім школ адбываюцца вельмі пацешныя і цікавыя сабыцці, а самае галоўнае адбываюцца яны спантанна і нечакана… Але аб усім у свой час. Такім чынам, каля дзвярэй нейкіх майстэрняў стаяў Масквіч і чакаў свайго сябра Матуса. Але раптам тая самая дзвер са свістам адчыняецца і збівае Масквіча з ног. Гэта выходзіў з майстэрняў Мозг, які быў відавочна не ў лепшым настроі. Канечне, абодвум коўбоям не спадабалася, што іх шляхі перасякліся і яны вырашылі разабрацца «не отходзячы ад касы». На вялікае шчасце Масквіча з-за кута выруліў Матус, ён падаспеў на самы пачатак разборкі. Адразу ж пачаліся наезды ў адрас Мозга. Але на тое ён і Мозг, каб вырашаць усякага роду задачы. Вырашыўшы, што дваіх яму (Мозгу) не здужаць, ён у спешцы і паніцы пабег за бясстрашным Цаглінай (Кірпічом). Цагліна - даволі вядомы тып у культурыстскіх колах. Аднак Мозгу прыйшлося ладна патрудіцца каб прывабіць увагу свайго сябра, так як той адлёг (спаў). Але на шчасце аднога з самых галоўных органаў (Мозга), Цагліна прачнуўшыся вырашыў показаць хто мае рацыю, а хто вінаваты. Ён прапанаваў устроіць махач 2 на 2. Апаненты не адмовіліся. І тут пачалося! Кроў лілася раўчуком, храбусценне костак было чутна за некалькі кілометраў… Аднак бравым каўбоям не пашанцавала. Мозга так адлупцавалі, што Цагліне прыйшлося уносіць яго на спіне. Цагліна данёс сябра да бліжэйшага ціхага двару і паклаў на лаўку. Па шчаслівай выпадковасці там апынуліся Захад і Чэх (лепшыя сябры Цагліны). Але воргі не паслабляліся. Масквіч вырашыў пазваніць Геры (даволі невядомы тып) і паведаміць аб прыкрым інцыденце, каб той быў у курсе і трымаўся на сувязі. Каля лаўкі доўга вырашалі, што ж рабіць з пацярпелым. Чэх і Цагліна вырашылі прайсціся па дварах (разведаць становішча), а Захада пакінулі з Мозгам, каб той наглядаў за сябрам. Аднак хітры Гера выследзіў Чэха і Цагліну. Ён патэлефанаваў Масквічу і Матусу, якія неадкладна прыбылі на месца і атакавалі ворагаў. Наступная бойка здарылася на тенісных сталах. Масквіч вырашыў, што зможа заваліць Цагліну, але сур'ёзна памыліўся… Цагліна з першага ўдару паваліў маскоўскага хлопца. У справу хутка ўмяшаўся Чэх. Перамога вось-вось набліжалася да іх. Але раптам адкуль не вазьміся, з'явіўся Гера. Усе шанцы на перамогу былі страчаны. Цагліна і Чэх ратаваліся ўцёкамі. Калі яны беглі, па дарозе сустрэлі Кіру, не падазраючы хто ён працягнулі ўцёкі. Спыніўшыся ў нейкага століка Чэх з Цаглінай заўважылі Захада і Мозга (які даволі хутка паправіўся і вырашыў знайсці сваіх таварышаў). Хлопцам была расталкавана сітуацыя ў якую яны ўсе разам трапілі. Кампанія вырашыла аднавіць справядлівасць. Пакуль Масквіч са сваімі сябрамі стаяў ля тенісных сталоў і распавядаў аб сваім подзвігу Кіру (вось яго сапраўдная асоба), банда Мозга ўжо набліжалася, гатовая да помсты. Завязаўся жорсткі бой, распавядаць аб якім няма сэнсу. Толькі ў самым канцы бойкі Матус у прыступе гневу схапіў Цагліну за каўнер і пачаў біць аб невядомы жалезны аб'ект ( можа гэта быў і бардзюр, а можа і пакрышка, увогуле дрэнна відаць ). Кроў лілася раўчуком… Убачыўшы такое мяса Матус з сябрамі адразу выдаліўся. Чэх выклікаў хуткую дапамогу.................

Вось мабыць і ўвесь сціслы змест фільма Fatal Квартал. Чакайце працягу.
 

Адміністрацыя сайта выказвае велізарную падзяку Захаду за дапамогу ў напісанні дадзенага артыкула

 

Designed by V-Film 2006 (Czeh)
Hosted by uCoz