Выбар мовы  

 
 Навігацыя
 · Навіны
 · 
Апытанні
 · 
Стацці

 · 
Мультымедыя
 · 
Фота-шпалеры
 · 
Гасцёўня
 
 Апытанне

 
 Нашыя сябры

З наступаючымі Вас, і мінулымі...

         Вось і падыходзіць да канца 2006 год. Чым ён нам спадабаўся? Адказ знайсці не лёгка. Мабыць галоўнае здарэнне-гэта выйсце фільма. Але было і не мала іншых знамянальных дат. Па першае ў ліпені з'явіўся наш, так сказаць выдатны, сайт. Споўніўся 1 год такой арганізацыі як DFB (трэба адзначыць, што 23 лістапада гэтае свята было адзначана вельмі незвычайна), выйшаў у свет першы нумар часопіса "Годнасць". Ну і вядома нельга не згадаць пра дату, якая самым незразумелым вобразам была намі пазабыта. А кажу я пра 8 снежня, менавіта ў гэты дзень кінагурту "V-Film" споўніўся адзін год. Прыпомнілі мы пра гэта толькі амаль праз два тыдні. Было яшчэ шмат святаў: розныя дні нараджэння ўдзельнікаў кінагурта, якіх выпадае аж 8 (дарэчы заўтра дзень нараджэння ў аўтара гэтага, і большасці іншых артыкулаў на гэтым сайце), мноства дзяржаўных і народных гулянняў. Цяжка вылучыць самае важнае для нас свята, якое будзе у памяці яшчэ шмат часу. Застаецца спадзявацца на тое, што наступаючы 2007 будзе яшчэ больш насычаным. З наступаючым Вас, з годам парсюка усіх...         

         P.S. Пад вялікім пытаннем стаіць стварэнне другога фільма ад нашага кінагурту. І справа тут не толькі ў тым, што адсутнічае снег на вуліцах нашай радной сталіцы, але і ва ўнутранных рознагалоссях. Няма пакуль ні малейшага ўяўлення не толькі аб сцэнарыі будучага прэекту, але і аб складзе ўдзельнікаў. Няма ў нас і відыёкамеры, старая не вытрымала мінулагодніх здымак у 20 градусныя маразы і пала смерцю дужых. Вось такую, мабыць непрыемную для многіх навіну, расказваем мы ў гэтыя перадсвяточныя дні. Застаецца толькі спадзявацца на навагоднія цуды. А мы толькі раім прыпомніць, як гэта было. Яшчэ раз усіх са святам!!!

Czeh 29.12.2006

 

Час брацца за працу

          З сённешняга дню кінагурт "V-Film" пачынае працу над стварэннем працягу фільму FatalКвартал. Мы пачалі абмяркоўваць канчатковую версію таго, што павінна быць у другой частцы. Трэба адзначыць, што ёсць меркаванні аб тым, каб другі фільм ня быў звязан па сцэнарыю з першым , а ўяўляў з сябе незалежны шэдеўр. Пакуль няма зразумелага меркавання, але скора мы паведамім вам больш дакладную інфармацыю. Зараз вядома толькі тое, што склад актораў крыху зменіцца, павінны з'явіцца новыя персоны. Жадаецца верыць, што пачатак здымак фільму не прымусіць сябе чакаць і скора з'явіцца першая інфармацыя аб новым праэкце кінагурта "V-Film". Даеш FatalКвартал 2

 

Czeh 14.10.2006

 

Архіў навінаў: Чэрвень-Верасень (2006)

 

Designed by V-Film 2006 (Czeh)
Hosted by uCoz